Генрых Шуц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрых Шуц
Remove ads

Генрых Шуц (Heinrich Schütz; 14 кастрычніка 1585, Кёстрыц, Германія6 лістапада 1672) — нямецкі кампазітар эпохі барока, капельмайстар, арганіст, педагог; заснавальнік нямецкай нацыянальнай кампазітарскай школы.

Хуткія факты Генрых Шуц, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Дж. Габрыэлі (1609—13; Венецыя). Быў прыдворным капельмайстрам у Каселі, Дрэздэне, Капенгагене і інш. У 1657 атрымаў ганаровае званне прыдворнага капельмайстра.

Творчасць

У сваёй творчасці выкарыстаў дасягненні італьянскай харавой (шматхорнага канцэртавання «венецыянскіх» майстроў), інструментальнай і сцэнічнай музыкі, абапіраўся на традыцыі нямецкай духоўнай і народнай музыкі. Аўтар першых нямецкай оперы «Дафна» (паст. 1627) і балета «Арфей і Эўрыдыка» (паст. 1638, не захаваліся). Пісаў мадрыгалы, духоўную музыку, у т.л. «страсці», псалмы, матэты. Стваральнік кантатна-аратарыяльнага жанру ў Германіі, які паўплываў на І. С. Баха і Г. Ф. Гендэля. Сярод яго вучняў аўтар трактата па кампазіцыі К. Бернгарт.

Найбольш вядомыя творы

Thumb
Тытульная старонка «Псалмоў Давіда» Шуца

Ніжэй апублікаваны яго кнігі. Большасць з іх утрымлівае некалькі музычных опусаў; усяго існуе больш 500 асобных твораў Шуца.

• Il primo libro de madrigali (Першая кніга мадрыгалаў) (Венецыя, 1611)
• Psalmen Davids (Кніга 1) (Дрэздэн, 1619)
• Historia der frolichen und siegreichen Aufferstehung ... (Дрэздэн, 1623)
• Cantiones sacrae (Freiberg im Breisgau, 1625)
• Psalmen Davids (Кніга) (Freiberg im Breisgau, 1628)
• Symphoniae sacrae (Кніга) (Венецыя, 1629)
• Musikalische Exequien (Дрэздэн, 1636)
• Kleine geistliche Konzerte (Кніга 1) (Лейпцыг, 1636)
• Symphoniae sacrae (Кніга 2) (Дрэздэн, 1647)
• Geistliche Chor-Music (Дрэздэн, 1648)
• Symphoniae sacrae (Кніга 3) (Дрэздэн, 1650)
• Zwölf geistliche Gesänge (Дрэздэн, 1657)
• Psalmen Davids (перагляд Кнігі 2) (Дрэздэн, 1661)
• Weihnachtshistorie (Калядная Араторыя) (Дрэздэн, 1664)
Remove ads

Зноскі

1. Г. Риман Шютц // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1467–1468.

2. Heinrich Schutz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Catalog of the German National Library Праверана 1 красавіка 2024.

4. The Late Baroque Era: From the 1680s to 1740 / G. J. Buelow — 1993. — P. 217.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads