Горм Стары
кароль Даніі (936—964) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Горм Стары (дацк.: Gorm den Gamle; 910-я—958?) — кароль Даніі.
Remove ads
Біяграфія
Сын дацкага караля Кнуда I Хардэкнуда. Паводле слоў яго нашчадка, дацкага караля Свена II Эстрыдсена, Горм кіраваў з Елінгу ўсёй Даніяй і, хутчэй за ўсё, Шлезвігам.
Паходжанне мянушкі не зусім зразумелае. Горм не быў ні старым, ні прастадушным, раннія крыніцы сведчаць пра яго адкрытасць і прагматызм, калі справа тычылася адносін з хрысціянскімі суседзямі на поўдні. У часы Горма большасць датчан ушаноўвала старажытнагерманскіх багоў, але ўжо падчас кіравання яго сына Харальда I Сінязубага Данія афіцыйна прыняла хрысціянства.

Сцвярджаецца, што рэшткі Горма былі знойдзены на месцы першай хрысціянскай царквы ў Елінгу, пабудаванай пры Харальдзе. Лічыцца, што яны былі перанесены з узгорка, дзе ён быў першапачаткова пахаваны, а сам узгорак быў пераўтвораны ў памятнае месца.
Ад Горма вядзецца радавод усіх дацкіх манархаў, да кіруючай у наш час каралевы Маргрэтэ II, што робіць Данію найстарэйшай бесперапыннай манархіяй у Еўропе (у свеце яна саступае толькі Японіі).
Горм Стары быў жанаты з Цірай (або Цюрай), якая атрымала мянушку «Выратавальніца Даніі»[2]. Яе імем быў названы астэроід (115) Ціра, адкрыты ў 1871 годзе.
Remove ads
Зноскі
- Сноры Стурлусан. «Круг Зямны»: «Сага пра Хальвдана Чорнага» (глава V).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads