Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца (польск.: Akademia Górniczo-Hutnicza im. Stanisława Staszica w Krakowie) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Кракаў, Польшча.
Remove ads
Гісторыя
31 мая 1913 года імператар Франц Іосіф I зацвердзіў адкрыццё горнага інстытута ў Кракаве. Але, з-за пачатку Першай сусветнай вайны адкрыццё навучальнай установы прыйшлося адкласці.
Пасля Першай сусветнай вайны і здабыцця Польшчай незалежнасці польскі ўрад зацвердзіў адкрыццё вышэйшай тэхнічнай навучальнай установы ў Кракаве пад назвай Горная акадэмія.
Падчас Другой сусветнай вайны галоўны корпус акадэміі быў заняты нямецкімі войскамі, а маёмасць акадэміі была разрабавана. Нягледзячы на нямецкую акупацыю, акадэмія вяла падпольную адукацыйную дзейнасць.
Пасля заканчэння вайны, Горная акадэмія была адзінай функцыянуючай тэхнічнай ВНУ ў Польшчы. Яна стала цэнтрам дапамогі іншым тэхнічным ВНУ ў краіне. У сценах акадэміі ў гэты час зарадзілася Кракаўская Палітэхніка, якая да 1954 года з’яўлялася політэхнічным факультэтам акадэміі. Таксама Горная акадэмія адыграла вядучую ролю ў стварэнні Сілезскай Палітэхнікі, дапамагала з адраджэннем Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта, арганізацыі Уроцлаўскай і Гданьскай Палітэхнікі.
У 1947 годзе Горная акадэмія была перайменавана ў Горна-металургічную акадэмію. У 1969 годзе акадэміі было прысвоена імя вядомага польскага навукоўца Станіслава Сташыца.
Remove ads
Факультэты
У склад акадэміі ўваходзяць наступныя факультэты:
- Факультэт горнай справы і геаінжынерыі
- Факультэт інжынерыі металу і прамысловай інфарматыкі
- Факультэт электратэхнікі, аўтаматыкі, інфарматыкі і біямедыцынскай інжынерыі
- Факультэт інфарматыкі, электронікі і тэлекамунікацыі
- Факультэт механічнай інжынерыі і робататэхнікі
- Факультэт геалогіі, геафізікі і аховы навакольнага асяроддзя
- Факультэт горнай геадэзіі і інжынерыі навакольнага асяроддзя
- Факультэт інжынерыі матэрыялаў і керамікі
- Факультэт ліцейнай справы
- Факультэт каляровых металаў
- Факультэт свідравой справы, нафты і газу
- Факультэт менеджменту
- Факультэт энергетыкі і паліва
- Факультэт фізікі і прыкладной інфарматыкі
- Факультэт прыкладной матэматыкі
- Факультэт гуманітарных навук
- Акадэмічны цэнтр матэрыялаў і нанатэхналогій
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads