Дагу Перынчэк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дагу Перынчэк
Remove ads

Дагу́ Перынчэ́к (нар. 17 чэрвеня 1942) — турэцкі палітык.

Хуткія факты Дагу Перынчэк, Старшыня Рабочай партыі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1942 годзе ў Газіянтэпе[2] ў сям’і Садыка Перынчэка і яго жонкі Лебібе Алджайту. Скончыў пачатковую школу Анкара Сарар, ліцэй Атацюрка і старэйшую школу Бахчэліўлер Дэнеме[2]. Вучыўся ў Інстытуце імя Гётэ (Германія), але кінуў яго і паступіў на юрыдычны факультэт Анкарскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта чытаў лекцыі па публічнам праве[2]. Пазней атрымаў доктарскую ступень у Інстытуце Ота Зура[3].

У 1968 годзе прымаў удзел у чарговай спробе адкрыцця часопіса «Aydınlık». Адзін з заснавальнікаў рэвалюцыйнай рабоча-сялянскай партыі Турцыі. 21 сакавіка 2008 года быў арыштаваны як адзін з падазраваных па справе «Эргенекон». 5 жніўня 2013 года быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення[4]. У сакавіку 2014 года прысуд адменены[5].

Арышт у Швейцарыі

Падчас сваіх візітаў у Швейцарыю Перынчэк неаднаразова называў генацыд армян «вялікай міжнароднай хлуснёй»[6]. У сакавіку 2007 года ён быў прызнаны швейцарскім судом вінаватым у расавай дыскрымінацыі і прысуджаны да 90 дзён турэмнага зняволення і штрафу ў памеры тры тысячы швейцарскіх франкаў[7]. Перынчэк падаў апеляцыю, але Федэральны суд Швейцарыі прызнаў прысуд законным[8]. Пасля гэтага была пададзеная скарга ў ЕСПЧ. У снежні 2013 года ніжняя палата суда ЕСПЧ прызнала, што Швейцарыя парушыла права Дагу Перынчэка на свабоду выказвання[9]. Урад Швейцарыі аспрэчыў гэта рашэнне, але Вялікая Палата суда ЕСПЧ прызнала рашэнне законным[9].

Асабістае жыццё

Жанаты. Чацвёра дзяцей, дзве дачкі, Зейнеп і Кіраз, і два сыны, Джан і Мехмет Бару[2][10][11].

Remove ads

Зноскі

  1. Ayik, Zafer (1996-11-26). Perincek: 'I am the architect of the struggle against the Mafia-Gladio dictatorship'. Turkish Daily News. Архівавана з арыгінала 2008-10-25.(недаступная спасылка) See «Who is Perincek?»
  2. Conviction for denial of Armenia genocide - humanrights.ch. humanrights.ch (12 студзеня 2011). Праверана 4 красавіка 2014.
  3. Court confirms verdict against Perinçek Архівавана 24 лютага 2021., SwissInfo, December 19,2007
  4. Arman, Ayşe (2001-06-10). En yakışıklı bilimsel sosyalist. Hürriyet. Архівавана з арыгінала 9 ліпеня 2012. Праверана 2008-08-07.
  5. Perinçek: Hz. Muhammed büyük devrim lideri. НТВ-MSNBC. 2007-07-17. Праверана 2008-08-07.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads