Дакрыяцыстыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дакрыяцыстыт — запаленне слёзнага мяшка вока. Бывае хранічны і востры. Прычына дакрыяцыстыта: звужэнне ці поўнае закрыццё слёзна-насавога канала, затрымка адтоку слёзнай вадкасці з поласці слёзнага мяшка і развіццё ў ім патагенных мікробаў. Дакрыяцыстыт ў нованароджаных бывае пры закрытым прасвеце слёзна-насавога канала зародкавай перапонкай. Прыкметы: слёзацячэнне і гнойныя выдзяленні ў кан'юктывальнай поласці; пры націсканні на вобласць слёзнага мяшка са слёзных кропак выдзяляецца слізістая ці гнойная вадкасць. Лячэнне хірургічнае, у нованароджаных — масаж, прамыванне антысептычнымі растворамі пад ціскам ці зандаванне металічным зондам слёзна-насавога канала.
Remove ads
Зноскі
- Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads