Даменіка Феці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даменіка Фе́ці (Domenico Fetti; каля 1588, Рым — 16 красавіка 1623) — італьянскі жывапісец.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Рыме ў Л. Чыголі. Зазнаў уплыў Караваджа, А. Эльсхаймера, майстроў венецыянскай школы XVI ст. 3 1613 прыдворны мастак герцага Фердынанда Ганзага ў Мантуі, з 1622 працаваў у Венецыі.
Творчасць

Творчасці ўласцівы тонкія па каларыстычным вырашэнні карціны, у якіх сюжэты міфалогіі («Геро і Леандр»), Старога і Новага Запавету трактуюцца як бытавыя сцэны, змешчаныя ў пейзажы або інтэр'еры, эмацыянальна сугучныя перажыванням персанажаў: «Вылячэнне Тавіта», «Прытчы», «Уцёкі ў Егіпет».
Творы вылучаюцца прастатой і яснасцю кампазіцыі, свабоднай манерай пісьма.
Зноскі
- Domenico Fetti
- Waterhouse E. Italian Baroque Painting — Лондан: Phaidon Press, 1962. — С. 120.
- Domenico Feti // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Domenico Fetti // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Domenico Fetti // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads