Джыгме Сінг’е Вангчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джыгме Сінг’е Вангчук (нар. 11 лістапада 1955 г.) — чацвёрты кароль Бутана. Уступіў на трон ва ўзросце 16 гадоў у 1972 годзе, пасля смерці свайго бацькі, трэцяга караля Джыгме Дорджы Вангчука. На яго каранацыю 2 чэрвеня 1974 г. былі запрошаны замежныя прадстаўнікі, што азначала канец доўгага перыяду ізаляцыі краіны. Ён носіць тытул «Друк Г’ялпо», што азначае «Драконавы Кароль». Атрымаў адукацыю ў Бутане і ў Вялікабрытаніі.
14 снежня 2006 г. кароль адрокся ад прастола на карысць свайго сына Джыгме Кхесар Намг'ял Вангчука раней за абвешчаны тэрмін (2008 год).
Remove ads
Зноскі
- Jigme Singye Wangchuck // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads