Дзеці шпіёнаў

амерыканскі шпіёнскі камедыйны баявік 2001 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Дзеці шпіёнаў» (англ.: Spy Kids) — амерыканскі шпіёнскі камедыйны баявік 2001 года рэжысёра, сцэнарыста і мантажора Роберта Радрыгеса, які быў супрадзюсарам фільма разам з Элісабет Авельян. У галоўных ролях: Алекса Вега, Дэрыл Сабара, Дэні Трэха, Антоніа Бандэрас, Карла Гуджына, Алан Камінг, Тэры Хэтчэр, Чыч Марын, Роберт Патрык, Тоні Шалуб і Майк Джадж.

Хуткія факты Дзеці шпіёнаў, Жанры ...

Гэта першы фільм аднайменнай серыі фільмаў. Фільм быў выпушчаны ў ЗША 30 сакавіка 2001 года кампаніяй Dimension Films. Намінаваны за найлепшы фэнтэзі-фільм на 28-й цырымоніі ўручэння прэміі «Сатурн», але прайграў фільму «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка».

Былі выпушчаны чатыры сіквелы: «Дзеці шпіёнаў 2: Востраў няздзейсненых надзей» (2002); «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» (2003), «Дзеці шпіёнаў 4D» (2011) і «Дзеці шпіёнаў: Армагедон» (2023). Мультсерыял, заснаваны на фільмах «Дзеці шпіёнаў: Крытычна важныя» выйшаў у 2018 годзе. Радрыгес таксама зрэжысаваў фільмы «Мачэтэ» (2010) і «Мачэтэ забівае» (2013), якія з’яўляюцца арыентаванымі на дарослую аўдыторыю спін-офамі пра Мачэта Картэса; Радрыгес пацвердзіў, што фільмы пра Мачэтэ разгортваюцца ў альтэрнатыўным сусвеце.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads