Дзмітрый Юльевіч Строцаў
беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Юльевіч Строцаў (12 красавіка 1963, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[3]. Працаваў мастаком-афармляльнікам, кааператарам, займаўся выдавецкай справай (выдавецтва «Виноград»).
З-за ўдзелу ў масавых пратэстах у Беларусі незадаволеных грамадска-палітычнай сітуацыяй, якая склалася ў краіне ў выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, Дзмітрый Строцаў быў выкрадзены 21 кастрычніка 2020 года пасярод вуліцы ў Мінску. На наступны дзень яго знайшлі ў ІЧУ Жодзіна, дзе ён быў асуджаны на 13 дзён арышту[4].
Член Беларускага саюза дызайнераў з 1999 года.
Remove ads
Творчасць
Піша вершы і прозу. Аўтар паэтычных зборнікаў «38» (Мінск, 1990), «Лішнія суткі. Раман у вершах» (Мінск, 1999), «Востраў Цэ» (Мінск, 2002, 2007), «Бутэлькі святла. Кніга вершаў» (Масква 2009). Таксама выступае як аўтар-выканаўца песняў на свае тэксты, распрацаваў унікальную тэатралізаваную стылістыку чытанняў-перфомансаў.
Працы
- 38. — Минск: Ковчег, 1990.
- Виноград. — Минск: Виноград, 1997.
- Лишние сутки: Роман в стихах. — Минск: 1999.
- Остров Це. — Минск: Новые Мехи, 2002. — 80 с.
- Виноград. — Минск: Новые Мехи, 2007. — 48 с.
- Бутылки света. — М.: Центр современной литературы, 2009. — 88 с.[5]
- Газета. — М.: Новое литературное обозрение, 2012. — 168 с. — ISBN 978-5-86793-973-1.
- Шаг. — Минск: Новые Мехи, 2015. — 90 с.
Узнагароды
- Руская прэмія трэцяй ступені (2007) у намінацыі «Паэзія» за зборнік вершаў «850 радкоў».
- прэмія Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова» (2020)[6].
Зноскі
- https://www.novinki.de/kirschbaum-heinrich-muendliche-ausstellung-dmitrij-strocev-abend/ Праверана 1 лістапада 2020.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.
- Строцев, Д. Газетные вырезки // Новый мир. — 2010. — № 7.
- Строцаў: Каб не падставіць іншых, пагадзіўся на той эпізод, дзе быў адзін . Новы час (3 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
- Штыпель А. О книге Дмитрия Строцева «Бутылки света» // Новый Мир. — 2009. — № 11.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads