Дзікінсан Рычардс
кардыёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзікінсан Ры́чардс[5] (англ.: Dickinson Woodruff Richards, Jr.; 30 кастрычніка 1895 — 23 лютага 1973) — амерыканскі кардыёлаг, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1958)[6].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Скончыў Ельскі ўніверсітэт у 1917 годзе і Калумбійскі ўніверсітэт у 1922 годзе, а таксама Калумбійскі ўрачэбна-хірургічны каледж і школу Хотчкіс у штаце Канектыкут. Да 1927 года працаваў у прэсвітэрыянскай бальніцы ў Нью-Ёрку. Пераехаў у Англію і працаваў у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане. У 1945—1961 гадах кіраваў медыцынскім аддзелам у шпіталі Белв’ю ў Нью-Ёрку[5].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх. Адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца.
Узнагароды
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1956 года (разам з А. Ф. Курнанам і В. Форсманам) за распрацоўку і ўдасканаленне метаду клінічнай дыягностыкі парокаў сэрца (катэтарызацыя сэрца).
Зноскі
- Dickinson Woodruff Richards // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Dickinson Woodruff Richards // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.
- Geni.com — 2006.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads