Дом віцэ-губернатара (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом віцэ-губернатара — знішчаны будынак, пабудаваны ў 1770-я гады на Губернатарскай плошчы (цяпер пл. Славы) у стылі класіцызму. З'яўляўся рэзідэнцыяй вышэйшых глужбовых асоб губерні — віцэ-губернатара і саветнікаў.
Remove ads
Гісторыя

У савецкі час да Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У чэрвені 1944 года узарваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры адступленні з горада.
Архітэктура
Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак са скошанымі вугламі (з боку вул. Шклоўскай) на невялікім цокалі, быў завершаны вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучалі тры рызаліты з нязначным выступам (у цэнтральным быў арачны праезд у двор), завершаныя невысокімі атыкамі з франтонамі. Вокны прамавугольныя. Карнізны нояс надзяляў фасады на два ярусы.
Унутры дом папярочнымі сценамі падзяляўся на тры часткі: у цэнтральнай былі апартаменты віцэ губернатара, у бакавых — саветнікаў. Планіроўка анфіладная. Меліся гаспадарчыя пабудовы. Адпаведна планіроўцы дома і двор каменнымі сценамі таксама падзяляўся на тры часткі.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом віцэ-губернатара (Магілёў)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

