Дэпартамент паліцыі міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паліцэйскі дэпартамент міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі (літ.: Policijos departamentas prie Lietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerijos) — цэнтральны орган унутраных спраў, мэта якога — арганізацыя і кантроль працы паліцыі для забеспячэння асабістай, грамадскай бяспекі і грамадскага парадку. Дэпартамент паліцыі забяспечвае каардынацыю паміж усімі структурамі паліцыі Літвы, і мае 16 устаноў, размешчаных па ўсёй тэрыторыі Літвы.


Remove ads
Сістэма паліцыі Літвы
Паліцыя Літвы складаецца з:
- Дэпартамент паліцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў (літ.: Policijos departamentas prie Vidaus reikalų ministerijos) — паліцэйскае ўпраўленне, прызначанае для дапамогі Генеральнаму камісарыяту паліцыі пры фармаванні стратэгіі дзеянняў і кантролю за яе ажыццяўленнем, а таксама для арганізацыі і каардынацыі мясцовых паліцэйскіх органаў упраўлення;
 - Мясцовыя паліцэйскія ўлады (літ.: Teritorinės policijos įstaigos) — камісарыяты паліцыі, надзеленыя паўнамоцтвамі ў рамках заканадаўства, з ўскладзенымі на іх функцыямі на пэўнай тэрыторыі.
 - Паліцэйскія навучальныя установы (літ.: Policijos profesinio ugdymo įstaigos) — створаныя Генеральным камісарыятам аддзелы паліцыі, прызначаныя для прафесійнага навучання а таксама для забеспячэння прафесійнага росту супрацоўнікаў паліцыі.
 - Спецыялізаванае аддзяленне паліцыі (літ.: Specializuotos policijos įstaigos) — за межамі ўсталяванага тэрытарыяльнага прынцыпу дадзеныя паліцэйскія падраздзяленні ўдзельнічаюць у межах дэлегаваных ім пэўных (спецыяльных) функцый паліцыі.
 
Remove ads
Функцыі
Дэпартамент паліцыі:
- забяспечвае выкананне пастаўленых задач паліцыі;
 - кантралюе і каардынуе дзейнасць падпарадкаваных органаў паліцыі і прадстаўляе ім кансультацыі і рэкамендацыі;
 - распаўсюджвае падпарадкаваным паліцэйскім органам форму стратэгіі аперацыйнай і кадравай палітыкі;
 - забяспечвае рэалізацыю праграм дзяржаўных установаў паліцыі;
 - арганізуе выкананне і кантроль рашэнняў Генеральнага камісарыяту паліцыі[2].
 
Remove ads
Структура
- Дэпартамент паліцыі;
 - Інстанцыі, якія належаць Дэпартаменту паліцыі:
- Тэрытарыяльныя органы паліцыі:
- Камісарыят паліцыі Панявежскага павета;
 - Камісарыят паліцыі Таўрагскага павета;
 - Камісарыят паліцыі Алітускага павета;
 - Камісарыят паліцыі Марыямпальскага павета;
 - Камісарыят паліцыі Шаўляйскага павета;
 - Камісарыят паліцыі Цельшэйскага павета;
 - Камісарыят паліцыі Клайпедскага павета;
 - Камісарыят паліцыі Уцянскага павета;
 - Камісарыят паліцыі Вільнюскагаа павета;
 - Камісарыят паліцыі Каўнаскага павета;
 
 - Літоўская паліцыя антытэрарыстычных аперацый каманды «Aras»;
 - Бюро крымінальнай паліцыі Літвы ;
 - Цэнтр крыміналістыкі паліцыі Літвы;
 - Школа паліцыі Літвы;
 - Дарожная паліцыя Літвы;
 - Грамадзянская паліцыя Літвы каманды «Vytis».
 
 - Тэрытарыяльныя органы паліцыі:
 
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
