Еўсебій (Папа Рымскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўсебій (лац.: Eusebius) — 31-ы папа Рымскі (18 красавіка 309 ці 310 — 17 жніўня 309 ці 310), грэк па паходжанні.
Яго пантыфікат доўжыўся ўсяго чатыры месяцы і быў адзначаны развіццём спрэчкі пра вяртанне адступнікаў да хрысціянства. Еўсебій падтрымаў рашэнне сваіх папярэднікаў пра тое, што вяртанне ў лона хрысціянскай царквы магчыма пры ўмове папярэдняга суровага пакаяння. Гэтаму пункту гледжання супраціўлялася фракцыя хрысціян у Рыме пад кіраўніцтвам Іраклія. Ёган Петэр Кірш лічыць, што, верагодна, Іраклій быў лідарам партыі адступнікаў і іх паслядоўнікаў, якія патрабавалі неадкладнага аднаўлення ў Царкве. У выніку супрацьстаяння Максенцый выгнаў іх абодвух на Сіцылію.
Памёр у выгнанні на Сіцыліі ў 311 годзе і быў перапахаваны ў катакомбах святога Каліста. Хрысціянская царква прызнае яго святым. Яго дзень адзначаецца 17 жніўня (раней 26 верасня).
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads