Жонас Гансалвіс Алівейра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жо́нас Брако́лі Ганса́лвіс Аліве́йра[3] (парт.: Jonas Brocolli Gonçalves Oliveira; нар. 1 красавіка 1984, Бебедору, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2016).
Remove ads
Кар’ера
Выступы ў Бразіліі
Жонас пачаў прафесійную кар’еру ва ўзросце 20 гадоў у клубе «Гуарані», чыім выхаванцам ён з’яўляўся, у 2005 годзе. На той момант ён з’яўляўся студэнтам і вучыўся на фармаколага.
2 студзеня 2006 года Жонас перайшоў у «Сантус» у якасці рэзервовага іграка на маючы адбыцца сезон. У пяці гульнях Лігі Паўлісты ён здолеў вызначыцца чатырма забітымі галамі і ў выніку стаў пераможцам чэмпіянату штата, аднак у канцы сезона Жонас атрымаў траўму, у выніку якой быў вымушаны прапусціць палову сезона.
12 верасня 2007 года Жонас падпісаў кантракт з «Грэміу». Ужо праз 4 дні ён дэбютаваў за «трохкаляровых» у Грэ-Нал, выйшаўшы на замену замеcт Лусіяну Фансекі. Да канца года Жонас стаў цвёрдым іграком асновы клуба. Чэмпіянат Бразіліі 2009 скончыўся для Жонаса амаль за 2 месяцы да яго афіцыйнага заканчэння, гэта значыць 10 кастрычніка ён падвярнуў ногу ў гульні супраць «Карынтыянса» і з моцным болем быў вымушаны пакінуць поле. Нягледзячы на гэта, Жонас з 24 галамі стаў лепшым бамбардзірам клуба ў сезоне (з улікам галоў ва ўсіх турнірах). Сезон 2010 стаў лепшым у кар’еры футбаліста. Ён, нарэшце, прывёў свой клуб да перамогі ў Лізе Гаушу, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.
«Валенсія»
24 студзеня 2011 года перайшоў у «Валенсію» за 1,25 мільён еўра[4]. У матчы супраць леверкузенскага «Баера» забіў гол на 10,5 секундзе першага тайма, тым самым заняўшы другое месца ў спісе самых хуткіх галеадораў Лігі чэмпіёнаў пасля Роя Макая.
«Бенфіка»
У верасні 2014 года, пакінуўшы «Валенсію», падпісаў кантракт з «Бенфікай». У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
З 2001 года час ад часу Жонас атрымлівае запрашэнне ў склад зборнай Бразіліі.
Дасягненні
«Сантус»:
- Пераможца Лігі Паўлісты: 2006, 2007
«Грэміу»:
- Пераможца Лігі Гаўшу: 2010
«Бенфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі (4): 2015, 2016, 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2017
- Уладальнік Кубка лігі (2): 2015, 2016
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі (2): 2016, 2017
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads