Жыдча (вадасховішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жы́дча[1][2][3], Жыдчэ[4] — вадасховішча ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, каля аграгарадка Жыдча.
Вадасховішча наліўное. Створана ў 1981 годзе ў пойме ракі Прыпяць на месцы выпрацаванага радовішча торфу. Плошча паверхні вадасховішча 1,166[4] (1,2[1][3]) км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 2,8 км[5]. Даўжыня агараджальнай дамбы 4186[4] м. Глыбіня да 9 м, сярэдняя 4,1[5][3] м. Напаўняецца вадой па канале з ракі Прыпяць з дапамогай помпавых станцый.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах назапашвання веснавога сцёку з сеткі меліярацыйных каналаў, арашэння сельскагаспадарчых зямель, рыбагадоўлі і адпачынку.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads