Замак Кумамота

From Wikipedia, the free encyclopedia

Замак Кумамота
Remove ads

За́мак Кумамота (яп.: 熊本城 кумомото-дзё:) — старажытны замак раўніннага тыпу ў горадзе Кумамота, прэфектура Кумамота (раней — правінцыя Хіго), Японія. Таксама вядомы пад назвай «замак гінкга» (яп.: 銀杏城) ці «замак крумкача» (яп.: 烏城).

Хуткія факты Замак Кумамота, Краіна ...

Замак Кумамота ўваходзіць у спіс нацыянальных скарбаў Японіі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Галоўная вежа тэнсю

Першапачаткова на тэрыторыі будучага замка знаходзіўся невялікі форт, пабудаваны ў перыяд паміж 1469 і 1487 гадамі.

На працягу больш за сямі гадоў (з 1601 па 1607 год) форт быў перабудаваны і пашыраны па загадзе даймё Като Кіёмаса. Пры пабудове Като выкарыстоўваў ведаў, атрыманыя падчас вайны з Карэяй — замак атачылі крапасной сцяной, агульнай даўжынёй 13 км, у межах замка для патрэб гарнізона былі выкапаны 120 студняў з пітнай вадой, пасаджаны арэхавыя дрэвы.[1] Праз 50 гадоў замак перайшоў у валоданне кіраўнікам правінцыі Хіго — клану Хасакава.

Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі ў 1874 годзе замак перастаў выкарыстоўвацца. У 1877 годзе падчас сацумскага паўстання пасля пяцідзесяцідзённай аблогі замак быў захоплены, частка замка згарэла, захаваўся толькі каменны падмурак і вежа Уто.

У 1960 годзе замак быў адрэстаўраваны, галоўная вежа замка была адноўлена з выкарыстаннем жалезабетону. Плошча адрэстаўраванага замка нашмат меншая за першапачатковую, але нават цяпер складае 760 тыс. м².[2]

У наш час замак выкарыстоўваецца як музей. Экспанатамі з'яўляюцца адзенне, зброя і самурайскія даспехі.

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс замкаў Японіі

Зноскі

  1. Stephen Turnbull. Японскія замкі. 1540-1640 = Japanese Castles 1540-1640. — Osprey Publishing, 2003. — С. 59. — 64 с. ISBN 1-84176-429-9.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads