Зэнта Эрглэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зэнта Эрглэ (лат.: Zenta Ērgle; 23 снежня 1920 — 11 чэрвеня 1998) — латышская пісьменніца.

Хуткія факты Зэнта Эрглэ, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Зэнта Эрглэ нарадзілася 23 снежня 1920 гады ў Рызе. Скончыла архітэктурны факультэт Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). Працавала інжынерам-архітэктарам у Рыжскім праектным інстытуце «Земпраект» (1949—1975).

Публікавацца пачала з 1954 года. Аўтар трох дзясяткаў прыгодніцкіх і навукова-папулярных дзіцячых кніг, большай часткай перакладзеных на пятнаццаць моў, агульны тыраж якіх дасягнуў двух мільёнаў экзэмпляраў.

У 1960 годзе на сцэне Дзяржаўнага тэатра юнага гледача Латвійскай ССР была ажыццёўлена інсцэніроўка аповесці Зэнты Эрглэ «Хлопцы нашага двара».

У 2010 годзе ў сценах Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта была арганізавана памятная выстаўка «Pāri gadiem cauri dzīvei», прысвечаная творчасці пісьменніцы.

Была членам Саюза архітэктараў Латвіі (1951) і членам Саюза пісьменнікаў Латвіі (1959).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads