Калона Святога Сімпліцыяна (Фашчаўка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калона Святога Сімпліцыяна — помнік у вёсцы Фашчаўцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У мясцовым фальклоры мае назвы «фашчаўскі ёлуп», «фашчаўскі ёлупень».
Remove ads
Гісторыя
Дакладнае прызначэнне мемарыяла невядомае. Існуюць як мінімум дзве версіі. Па адной з іх лічыцца, што помнік узвялі каталіцкія манахі на месцы пахавання частак Святога Крыжа Гасподня і мошчаў Святога пакутніка Сімпліцыяна. Святыні спачатку захоўваліся ў касцёле, але пасля паўстання 1830—1831 гадоў, калі расійскія ўлады пачалі праследаванне католікаў, то вернікі перанеслі часткі крыжа і мошчаў на могілкі і зрабілі калону, а наверсе ўсталявалі скульптуру Св. Сімпліцыяна. Цэглу нібыта прывозілі з Варшавы[1].
Паводле іншай версіі, у гады праўлення польскага памешчыка прыйшоў у мястэчка атрад езуіцкага ордэна на чале з рыцарам Сімпліцыянам, каб звярнуць жыхароў у каталіцкую веру. Народ паўстаў, а кіраўнік атрада загінуў. На мясцовых могілках у знак ушанавання і была ўзведзена высокая калона, зверху якой — драўляны воін[2].
Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч у рамане «Чорны замак Альшанскі» ўзгадаў пра фашчаўскую калону: «У вёсцы Фашчаўка пад Шкловам была калісьці ў сярэднія вякі езуіцкая місія і поруч яе стаяла на высокай калоне статуя. Удзячны народ забыўся, хто гэта: святы ці нейкі дзяржаўны дзеяч, але трывала замацаваў у слоўніку слова „ёлуп хвашчоўскі“ для вызначэння чагосьці дурнога і бескарыснага». Варта адзначыць, што дадзены эпізод сустракаецца толькі ў рускамоўнай версіі твора[2].
Згодна з успамінамі мясцовых жыхароў, драўляная скульптура Святога Сімпліцыяна, што пастаўлена наверсе калоны, знаходзілася на штыры, які паварочваўся ў той бок, адкуль ішла вайна. Аднак, у цяперашні час скульптура згніла і постаць святога больш у ёй не распазнаецца. Для аднаўлення помніка ў мясцовай каталіцкай супольнасці няма сродкаў[3].
Remove ads
Апісанне
Чатырохгранная калона вышынёй 10-15 м складзена з чырвонай цэглы. У аснове — квадрат, далей цыліндрычнай формы, калона завужаная да гары, наверсе — драўляная скульптура.
Зноскі
Літаратура
Спысылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads