Камітэт абароны журналістаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камітэт абароны журналістаў
Remove ads

Камітэ́т абаро́ны журналі́стаў (КАЖ, англ.: Committee to Protect Journalists, CPJ) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца зборам інфармацыі пра рэпрэсіі і забойствы журналістаў па ўсім свеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку[5].

Хуткія факты Камітэт абароны журналістаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1981 годзе група амерыканскіх карэспандэнтаў за мяжой заснавала КАЖ у адказ на пагрозы з боку аўтарытарных урадаў.

Дзейнасць

КАЖ ладзіць рашучыя публічныя пратэсты і выкарыстоўвае дыпламатычныя каналы для дасягнення эфекту. КАЖ друкуе артыкулы, прэс-рэлізы, адмысловыя справаздачы, двойчы ў год выдае часопіс «Dangerous Assignments»[6] (бел.: «Небяспечныя камандзіроўкі»), а таксама штогадовыя агляды па свабодзе прэсы ў свеце пад назвай «Attacks on the Press»[7] (бел.: «Атакі на прэсу»).

Штогод КАЖ узнагороджвае прэміяй International Press Freedom Awards журналістаў і праваабаронцаў, якія перажылі збіванні, пагрозы, застрашэнні і зняволенне за сваю працу.

Пачынаючы з 1992 года, КАЖ таксама штогадова складае спіс журналістаў, якія загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў. З часу стварэння спісаў налічана 845 забітых журналістаў[8].

Камітэт абароны журналістаў — адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова (IFEX), глабальнай сеткі больш чым 90 грамадскіх арганізацый, якія займаюцца адсочваннем парушэнняў у галіне свабоды выказванняў па ўсім свеце і займаюцца абаронай журналістаў, пісьменнікаў і іншых пераследаваных за спробу рэалізацыі свайго права на свабоду выказванняў.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 31 жніўня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q98384384'></a>
  2. https://ifex.org/members/ Праверана 2 сакавіка 2025.
  3. «Write to CPJ» (англ.). Камітэт абароны журналістаў (26 ліпеня 2010).
  4. 845 Journalists Killed since 1992 (англ.). Камітэт абароны журналістаў (2 студзеня 2011).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads