Капліца Святога Тадэвуша (Вухвішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца Святога Тадэвуша — былая каталіцкая мураваная капліца ў в. Вухвішча Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзілася ў парку на высокім пагорку.
Remove ads
Гісторыя

Фундавана яна была ў 1861 годзе ўладальнікам маёнтка А. Любенскім і яго сястрой А. Івашэўскай. Знішчана ў гады Другой сусветнай вайны.
Архітэктура
Архітэктура мураванага будынка была вырашана ў стылі рэтраспектыўнай готыкі (па ідэі фундатара капліца павінна была асацыіравацца з гатычным касцёлам св. Ганны ў Вільні). Уяўляла сабой прамавугольны аб’ём з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Над галоўным фасадам узносілася высокая васьмерыковая вежа-званіца са шпілем. Стракаты сілуэт будынка фармавалі шматлікія вастраверхія фіялы, вертыкальную дынамічную накіраванасць кампазіцыі надавалі стральчатыя нішы і вокны.
На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаліся пабеленыя элементы архітэктурнай пластыкі: ажурны аркатурны фрыз, фіялы прасценачных контрфорсаў, ліштвы стральчатых вокнаў. Галоўны фасад быў фланкіраваны гранёнымі пілонамі са шпілямі. У галоўным алтары знаходзіўся абраз св. Тадэвуша. У склепе хавалі памерлых уладальнікаў маёнтка. Помнік з белага мармуру ўвекавечваў памяць Адэлі Сялявы, а з чорнага Эльвіры Мікульскай, дачкі Любенскага[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads