Капліца ў гонар абраза Божай Маці «Ціхвінскі» (Гродна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Капліца ў гонар абраза Божай Маці «Ціхвінскі» — драўляная праваслаўная капліца ў горадзе Гродна. Знаходзіцца на вуліцы Курчатава, 19.

Хуткія факты Капліца ў гонар абраза Божай Маці «Ціхвінскі», Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Абшчына зарэгістравана ў 1997 годзе. У 1998 годзе была пабудавана драўляная капліца ў гонар абраза Божай Маці «Ціхвінскі».

Архітэктура

Твор архітэктуры, вырашаны ў стылізаваных формах драўлянага царкоўнага дойлідства рускай Поўначы XVI-XVII стагоддзяў. Нарастаючую да цэнтра кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя зрубы прытвора і малітоўнай залы, гранёнай апсіды. Двухсхільны дах асноўнага зруба завершаны па цэнтры цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. Над 2-схільным дахам прытвора ўзведзена 8-гранная каркасная шатровая званіца з макаўкай. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём. Зрубленыя «ў вугал з астаткам» фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads