Капэла Святога Крыжа (Пражскі Град)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капэла Святога Крыжа (чэшск.: Kaple svatého Kříže) — капэла ў паўднёва-ўсходняй частцы Другога двара Пражскага Граду.
Капэла была збудавана ў 1756—1764 гадах у стылі барока пражскім архітэктарам італьянскага паходжання Ансельм Марцін Лураго па праекце Нікола Пакасі на месцы старых адміністрацыйных пабудоў і каранацыйнай кухні Карла VI, у якой з 1723 года размяшчалася гаўптвахта.

Пасля таго як Фердынанд V адрокся ад трона і пасяліўся ў Пражскім Градзе, пачалася перабудова капэлы ў класіцыстычным стылі, якая доўжылася з 1852 па 1856 гады. Падчас рэканструкцыі ў 1854 годзе на паўночным фасадзе былі ўсталяваны статуі Святых Пятра і Паўла працы Эмануэля Макса. Ад старога будынка захаваліся толькі галоўны алтар працы Іозефа Лаўэрмана, які ўпрыгожваюць скульптуры анёлаў працы Ігнаца Платцэра і Распяцце, распісанае Францішка Ксавера Балкі. На бакавых алтарах яго карціны Св. Віт, Св. Вацлаў, Св. Тэрэзія і Св. Францішак. Ля ўваходу ў капэлу стаіць скульптура Св. Яна Непамуцкага Э. Макса.
У пачатку 1960-х гадоў капэлу яе прыстасавалі пад Скарбніцу для экспазіцыі прадметаў са Святавіцкага скарбу, які выстаўляўся тут у перыяд з 1961 па 1990 гады. Пазней у капэле размясціўся інфармацыйны цэнтр для турыстаў.
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

