Караліноўская сядзіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Караліноўская сядзіба — драўляны сядзібны дом мастака і этнографа Альфрэда Ромера ў в. Каралінова Пастаўскага раёна. Будынку прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Remove ads
Гісторыя

Аднапавярховы сядзібны дом быў пабудаваны ў 1864 годзе, яго плошча — 536 квадратных метраў.
Пасля нацыяналізацыі маёмасці ў 1939 годзе ў сядзібе размяшчаўся часовы прытулак для жыхароў спаленай вёскі, бальніца, школа.
З 2005 года будынкам не карысталіся, ён прыйшоў у аварыйны стан. З 2020 года аб’ект спрабавалі прадаць чатыры разы, кожны раз зніжаючы кошт. 23 чэрвеня 2022 года на аўкцыёне ён пайшоў паніжэннем першапачатковага кошту на 80 % і быў праданы. Новы ўладальнік мае намер аднавіць сядзібу і выкарыстоўваць яе для патрэб аграэкатурызму[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads