Карнавальная ноч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Карнавальная ноч» — савецкі камедыйны музычны фільм 1956 года рэжысёра Эльдара Разанава. Гэта першы яго фільм, які выйшаў на вялікі экран, і другая роля Людмілы Гурчанка (пасля дэбюту ў фільме «Дарога праўды»). Фільм быў лідарам савецкага кінапракату ў 1956 годзе з агульнай колькасцю прададзеных квіткоў — 48,64 млн штук.
Remove ads
Сюжэт
Работнікі Дома культуры рыхтуюцца да штогадовага мерапрыемства — касцюміраванага навагодняга балю. Забаўляльная праграма ўключае ў сябе сольныя, танцавальныя і цыркавыя нумары, а таксама выступленні джазавага аркестра, фокусніка і блазнаў. Серафім Іванавіч Агурцоў, прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара Дома культуры, азнаёміўшыся з праграмай і не ўхваліўшы яе, прапануе сваю — грунтоўную, стандартна-бюракратычную, на высокім, як тады гаварылася, ідэйна-палітычным узроўні, з выступам дакладчыка і лектара-астранома.
З музычных нумароў таварыш Агурцоў прапануе абмежавацца класічнай музыкай і выступленнем ансамбля песні і танца. Ніхто з работнікаў Дома культуры не хоча змяняць раней складзеную і адрэпетыраваную праграму, тым больш замяняць яе на такое сумнае мерапрыемства. Яны аб’ядноўваюць намаганні і робяць усё магчымае, каб перашкодзіць ажыццяўленню планаў Агурцова.
Звяртаючыся да розных хітрыкаў, адцягваючы і ўводзячы Агурцова у зман, яны адзін за адным выконваюць усе намечаныя раней забаўляльныя нумары і весела святкуюць наступленне Новага Года.
Remove ads
Акцёры і ролі
- Ігар Ільінскі — Серафім Іванавіч Агурцоў, выконваючы абавязкі дырэктара Дома культуры
- Людміла Гурчанка — Леначка Крылова
- Юрый Бялоў — Грыша Кальцоў, электрык
- Георгій Кулікоў — Сярожа Усікаў, мастак
- Сяргей Філіпаў — Некадзілаў, лектар з «таварыства па распаўсюджванні»
- Вольга Уласава — Адэлаіда Кузьмінічна Рамашкіна, загадчыца бібліятэкі
- Андрэй Тутышкін — Фёдар Пятровіч Міронаў, бухгалтар
- Тамара Носава — Тося Бурыгіна, сакратар Агурцова
- Генадзь Юдзін — дырыжор аркестра
- Барыс Петкер — Мікалай Сідараў, ён жа клоўн Топ
- Уладзімір Зельдзін — Нікалаеў, ён жа клоўн Тып
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads