Карпарацыя монстраў (мультфільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Карпарацыя монстраў» (англ.: Monsters, Inc.) — амерыканскі анімацыйны фільм студый «Disney Enterprises Inc» і «Pixar» 2001 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2002) у намінацыі «Найлепшая музыка» за песню «If I Did not Have You».
Remove ads
Сюжэт
Дзесьці ў паралельным свеце існуе горад Монстрапаліс, які засяляюць монстры. Электраэнергію для свайго горада монстры здабываюць з крыкаў чалавечых дзяцей. Таму галоўным прадпрыемствам Монстрапаліса з’яўляецца электрастанцыя і па сумяшчальніцтве фабрыка страху — «Карпарацыя монстраў». На ёй з дапамогай спецыяльных апаратаў монстры, якія працуюць пудзіламі, пранікаюць у чалавечы свет праз дзверы сцянных шаф, што вядуць у пакоі дзяцей.
Remove ads
Беларуская агучка
Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA[3].
Ролі агучвалі:
- Майк Вазоўскі — Зміцер Давідовіч
 - Джэймс Пі Саліван — Максім Карасцялёў
 - Бу — Аліса Немчанінава
 - Селія — Аксана Чывялёва
 - Вадашчуп — Ігар Сідорчык
 - Роза — Ірына Кабанава
 
А таксама: Сяргей Жбанкоў, Уладзіслаў Вінаградаў, Святлана Цімохіна, Эдуард Вайніловіч, Сяргей Кілеса, Раман Падаляка, Кірыл Акуленец ды іншыя.
Remove ads
Зноскі
- Box Office Mojo — 1999. Праверана 14 мая 2022.
 - VOKA выпусціў "Карпарацыю монстраў" ў беларускім дубляжы(руск.). 2022-11-03. Праверана 2022-11-03.
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
