Карына Казанова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карына Казанова (італ.: Corina Casanova, нар. 4 студзеня 1956[1], Іланц) — федэральны канцлер Швейцарыі з 1 студзеня 2008 па 31 снежня 2015 года.
Remove ads
Біяграфія
Карына Казанова скончыла ўніверсітэт Фрыбура ў 1982 годзе са ступенню бакалаўра, затым працавала адвакатам. З 1986 па 1990 год была прадстаўніком Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў Паўднёвай Афрыцы, Анголе, Нікарагуа і Сальвадоры. Яна таксама была памочнікам членаў Федэральнага савета Флавіа Коты і Жазефа Дайса.
1 жніўня 2005 года яна была абрана на пасаду віцэ-канцлера. 12 снежня 2007 года Федэральны сход Швейцарыі абраў яе на пасаду канцлера і 1 студзеня 2008 года яна ўступіла ў пасаду.
Казанова — член Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі, валодае сям’ю мовамі: рэтараманскай, нямецкай, французскай, італьянскай, англійскай, іспанскай і нямецка-швейцарскай.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads