Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Наваполацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Наваполацк)map
Remove ads

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм, пабудаваны ў 19992004 гг. з цэглы ў Наваполацку.

Хуткія факты Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

29 чэрвеня 1992 года была зарэгістравана парафія. 30 верасня 2001 года біскуп Уладзіслаў Блін, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, урачыста заклаў вуглавы камень касцёла, прывезены адной з парафіянак з Аліўнага Сада ў Іерусаліме, які быў асвячоны рымскім папай Янам Паўлам II 23 верасня 2002 года ў Астане, сталіцы Казахстана.

Архітэктура

Твор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам з 8-граннай цэнтральнай часткай, завершанай 8-гранным светлавым барабанам пад пакатым шатровым пакрыццём. Да фасада далучана 4-ярусная 4-гранная званіца, завершаная спічастым шатром. Грані цэнтральнага аб’ёму прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Да алтарнай часткі далучаны 2-павярховы адміністрацыйна-жылы корпус.

Remove ads

Літаратура

  • Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мн., 2008. — С. 252.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads