Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай і кляштар бернардзінцаў (Мсціслаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай і кляштар бернардзінцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мсціславе. Дзейнічаў у XVIII—XIX стагоддзях. Знаходзіўся ў цэнтры места. Складаўся з драўлянага (з 1775 — мураванага) касцёла, а таксама драўляных і мураваных кляштарных карпусоў.
Remove ads
Гісторыя

У 1727 або 1729 харунжы віцебскі Я. Рамейка-Гуткоўскі разам з жонкай Крыстынай з Галынскіх фундаваў у Мсціславе кляштар бернардзінцаў. Манахі ўтрымлівалі 6-класную гімназію (праіснавала да 1831). Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) царскім указам ад 19 ліпеня 1832 кляштар ліквідавалі.
У 1858 адбыўся пажар, які пашкодзіў будынкі. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады ў 1870 гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. У перапісцы Сіноду і магілёўскага губернатара зазначаецца: «перабудаваць б. бернардзінскі касцёл выгадна, бо ён займае месца пры найгалаўнейшым бульварным пляцы»[1].
Remove ads
Сучаснасць
У наш час у значна перабудаваным будынку касцёла размяшчаецца царква БЭМП[крыніца?]. Кляштарны корпус не захаваўся.
Архітэктура
![]() |
||
Абмерны чарцёж касцёла бернардзінцаў да перабудовы пад царкву Маскоўскага патрыярхату (злева) і яго сучасны стан (справа) |
Касцёл — помнік архітэктуры барока. Прамавугольны ў плане 1-нефны будынак пад двухсхільным дахам, з трохвугольным франтонам у цэнтры і дзвюма 3-яруснымі купальнымі вежамі. Над алтаром размяшчалася невялікая вежка-сігнатурка.
1-павярховы кляштарны корпус размяшчаўся злева ад галоўнага фасада касцёла і фланкіраваўся з тарцу абарончай вежай[2].
Зноскі
- к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 440.
- Р. Баравы, Ю. Якімовіч. Каштоўны дакумент па гісторыі беларускай графікі і архітэктуры XVIII ст. // Помнікі культуры. — Менск, Навука і тэхніка, 1985.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads