Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Докшыцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Докшыцы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў заходняй частцы горада на вул. Пушкіна, 46-а.
Remove ads
Гісторыя


Будаўніцтва касцёла было распачата ў 1991 г. 14 кастрычніка 1991 г. арцыбіскуп Казімір Свёнтэк асвяціў вуглавы камень, а 4 кастрычніка 1995 г. арцыбіскуп Аўгустыно Маркетто асвяціў касцёл.
Архітэктура
Касцёл пабудаваны з абліцаванай цэглы, унутры атынкаваны і пабелены вапнаю. Падлога мармуровая, столь — з яловага дрэва. Унутры зала перакрыта драўляным сафітам Храма вырашаны прамавугольным у плане будынкам пад двухсхільным дахам. Да фасада асіметрычна далучана чатырохгранная вежа-званіца пад пакатым шатровым пакрыццём, адкрытая наверсе трайнымі арачнымі прасветамі (2 званы 40 і 120 кг). Вежа завершана крыжам, дах пакрыты меддзю. Плоскасны фасад завершаны двухгранным шчыпцом, вылучаны па цэнтры арачным уваходным парталам і круглай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны высокімі арачнымі і вузкімі аконнымі праёмамі[1].
Remove ads
Кляштар
24 снежня 1991 г. арцыбіскуп Казімір Свёнтэк даручыў айцам капуцынам пастаянную апеку над парафіяй у Докшыцах, а касцёл і прылягаючыя да яго збудаванні кляштара і гаспадарчыя пабудовы перадаў ва ўласнасць Варшаўскай правінцыі закона братоў меншых капуцынаў.
3 кастрычніка 2001 г. айцы-францысканцы заклалі вуглавы камень у падмурак будынка кляштара, які далучаны да касцёла ў выглядзе прамавугольнага ў плане двухпавярховага аб’ёму пад двухсхільным дахам. Адасоблена ўзведзены другі двухпавярховы корпус складанай асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай пабудовы.
Зноскі
- ДОКШЫЦКІ КАСЦЁЛ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2019. Праверана 15 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads