Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Антонія Падуанскага — мураваны каталіцкі храм у горадзе Мінск. Знаходзіцца па адрасе вул. Ясеніна, 68.
Remove ads
Гісторыя
Парафія існуе з 1996 года. Да пабудовы храма набажэнствы праходзілі ў памяшканні ЖЭС № 84 па адрасе пр. Газеты Звязда, 18A.
5 мая 2019 года ў касцёле адбылася першая святая Імша[1]. Будаванне ажыццяўлялася за кошт ахвяравання вернікаў.
Архітэктура
Храм адрозніваецца прастатой, пераважаюць рысы, характэрныя для неаготыкі, улучаючы шатровую вежу-званіцу над галоўным уваходам, а таксама стральчатыя вокны, што ўпрыгожваюць бакавы фасад[2]. Ззаду будынка храма ёсць памяшканні на калонах, для таго, каб была магчымасць праводзіць імшы на вуліцы[3].
Зноскі
- КОСТЕЛ СВЯТОГО АНТОНИЯ ПАДУАНСКОГО В МИНСКЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2021. Праверана 17 чэрвеня 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
