Касцёл Святых Пятра і Паўла (Івацэвічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Першы парафіяльны храм быў пабудаваны каля 1750 года родам Глухоўскіх. Месціўся касцёл на тэрыторыі сучаснай выхаваўча-працоўнай калоніі (у той час на вуліцы Юрздзіка).
У 1866 годзе касцёл быў забраны пад праваслаўную царкву. У 1922 годзе вернуты вернікам і існаваў да 1944 года. Быў разбураны пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1962 годзе, пры выкананні будаўнічых работ, прыкладна ў 300 метрах ад касцёла былі знойдзены сляды пахаванняў[1].
Сучасны касцёл пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Remove ads
Архітэктура
Дынамічна-асіметрычную кампазіцыю храмавага комплексу фарміруюць касцёл і злучаная з ім аднапавярховым крылом званіца. Касцёл вырашаны манументальным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які выходзіць на фасад двухгранным шчытом, фланкіраваным трох’яруснымі трохграннымі вежамі-рызалітамі пад двухсхільнымі пакрыццямі. Вось сіметрыі фасада адзначана круглым акном-ружай (уплыў готыкі) і ўваходнай тэрасай-аркадай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Пастаўленая вуглом высотная чатрох’ярусная чатырохгранная вежа-званіца завершана спічастым шатром[2].
Remove ads
Зноскі
- http://ivacevichi.brest.by/category/kraevedenie/strachanaya_spadchyna.print Архівавана 16 кастрычніка 2019.
- ІВАЦЭВІЦКІ КАСЦЁЛ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2019. Праверана 15 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads