Катарына Карлсдотэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Катарына Карлсдотэр
Remove ads

Катарына Карлсдотэр, таксама вядомая як Катарына Гумсехувуд (шведск.: Katarina Karlsdotter, Katarina Gumsehuvud; 1418 ― пам. 7 верасня 1450) ― каралева-кансорт Швецыі у 1448―1450 гадах і каралева-кансорт Нарвегіі у 1449―1450 гадах. Другая жонка Карла VIII.

Хуткія факты Катарына Карлсдотэр, Каралева-кансорт Швецыі ...
Thumb
Магіла Катарыны ў Вадстэнскім абацтве.
Thumb
Магіла Катарыны ў Вадстэнскім абацтве на выяве 1820 года з нанесеным пазней гербам сям’і Гумсехувуд.
Remove ads

Біяграфія

Дачка двараніна Карла Ормсана (Гумсехувуда). Выйшла замуж за рэгента Швецыі (і на той момант ўдаўца) Карла 5 кастрычніка 1438 года і выконвала цырыманіяльныя абавязкі каралевы да 1440 года, калі яе муж быў пасунуты з пасады рэгента. Бласлаўленне на іх шлюб даў сам папа Рымскі, паколькі Катарына была сваячкай першай жонкі Карла. Гэта бласлаўленне павінна было гарантаваць, што дзеці, народжаныя ў шлюбе, будуць лічыцца законным.

У 1448 годзе яе муж зноў стаў рэгентам, а затым, 2 ліпеня таго ж года, быў каранаваны ва Упсальскім саборы разам з Катарынай. У наступным годзе яе муж стаў каралём Нарвегіі ― а яна, адпаведна, ― каралевай Нарвегіі. Шлюб быў шчаслівым і ў ім нарадзілася дзевяць дзяцей. Іх другая дачка, Магдалена, выйшла замуж за Івара Аксельсана, дзядзька Інгеборгі Тот.

Сучаснікамі яна апісвалася як прыгожая і вясёлая жанчына, якая падтрымлівала прыемную абстаноўку і нязмушаную атмасферу пры двары і ахвотна прымала тых, хто прыйшоў шукаць аўдыенцыю.

У 1450 годзе стала адной з шматлікіх, хто памёр ад чумы ў Стакгольме. Кароль глыбока перажываў яе смерць. Яе пахавалі ў 1451 годзе ў Вадстэнскім абацтве.

Remove ads

Дзеці

• Маргарэт Карлсдотэр (Бондэ) (1442―1462);
• Магдалена Карлсдотэр (Бондэ) (1445―1495), выйшла замуж за Івара Аксельсана (Тота) у 1466 годзе;
• Рычэза Карлсдотэр (Бондэ) (нар. каля 1445), манашка ў Вадстэнскім абацтве;
• Біргіта Карлсдотэр (Бондэ) (1446―1469), манашка ў Вадстэнскім абацтве;
• чацвёра сыноў, якія рана памерлі.

Зноскі

1. Katarina — 1917.

2. Katarina // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Lundy D. R. The Peerage

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads