Клімавіцкі лясгас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клімавіцкі лясгас — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова ў Магілёўскай вобласці[1].
Гісторыя
Арганізаваны ў 2001 годзе шляхам выдзялення са складу Касцюковіцкага лясгаса ў межах Клімавіцкага адміністрацыйнага раёна[2].
Лясныя масівы
Лясы Клімавіцкага лясгаса знаходзяцца ў падзоне шырокалісцевых-яловых (дубова-цёмнахваёвых) лясоў Аршанска-Магілёўскага раёна дубова-яловых лясоў Беседскага комплексу лясных масіваў[1].
Агульная плошча лясгаса складае 93,9 тыс. га., пакрытых лесам 81,3 тыс. га. з іх хвойных 35312 га. у тым ліку саспелых 2302 га, цвердалістых 6078 га. у тым ліку саспелых 300 га., мяккаліставых 39768 га. у тым ліку саспелых 5316 га. Агульны запас насаджэнняў 17253,1 тыс. м³, у тым ліку саспелых 2237,1 тыс. м³[1].
Remove ads
Лясніцтвы
- Гусарскае лясніцтва
- Кісялёвабудскае лясніцтва
- Клімавіцкае лясніцтва
- Краснабудскае лясніцтва
- Крычаўскае лясніцтва
- Малышкавіцкае лясніцтва
- Мілаславіцкае лясніцтва
- Савініцкае лясніцтва
Вядомыя кіраўнікі
- Уладзімір Мікалаевіч Азаранка
- Максім Мікалаевіч Ярмоленка[1]
Зноскі
- Информация о лесхозе Архівавана 27 студзеня 2020. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads