Курган Славы (Бешанковічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Курган Славы — курган ў гарадскім пасёлак Бешанковічы Віцебскай вобласці, знаходзіцца ў скверы на вуліцы Камуністычнай.

Хуткія факты Курган Славы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі ў складзе Беларускай аперацыі 1944 года, войскі 43-й арміі (генерал-лейтэнант А. П. Белабародаў) і 6-й гвардзейскай (генерал-лейтэнант І. М. Чысцякоў) арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту 23 чэрвеня прарвалі абарону праціўніка на паўночны захад ад Віцебска, 24 чэрвеня выйшлі на правы бераг ракі Заходняя Дзвіна, фарсіравалі яе ў басейне Бешанковічаў і захапілі 5 плацдармаў на левым беразе, 25 чэрвеня войскі 43-й арміі вызвалілі Бешанковічы. У раёне в. Гняздзілава злучыліся з войскамі 39-й арміі 3-га Беларускага фронту і завяршылі акружэнне віцебскай групоўкі праціўніка (5 дывізій), якая да 27 чэрвеня была разгромлена. У вызваленні горада і раёна ўдзельнічалі партызаны.

Remove ads

Помнік

У 1966 годзе на ўшанаванне памяці савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх войскаў пры вызваленні раёна, і землякоў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, насыпаны Курган. Побач пастаўлены 2 скульптуры — жанчына ў жалобе і жанчына-воін. Каля падножжа Кургана замуравана капсула з пісьмом нашчадкам.

Літаратура

  • Курган Славы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 121.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads