Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў
Remove ads

Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў (18 (31) студзеня 1903, вёска Акініна-Баклашы, Іркуцкая губерня — 1 верасня 1990, Масква) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза, камандуючы 43-й Арміяй, якая вызваліла Віцебск ад нямецкіх акупантаў і ўдзельнічала ў штурме Кёнігсберга, генерал арміі. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1974).

Хуткія факты Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў нарадзіўся 18 (31) студзеня 1903 года ў вёсцы Акініна-Баклашы Іркуцкай губерні (цяпер сяло Баклашы Шэлехаўскага раёна Іркуцкай вобласці), у сялянскай сям’і. У 1919—1920 гадах ваяваў у партызанскім атрадзе на Далёкім Усходзе. Пачаў служыць у РККА ў 1923 годзе[3]. Скончыў пяхотную школу ў 1926 годзе, затым Ваенна-палітычныя курсы ў 1929 годзе і Ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў 1936 годзе[3]. Удзельнічаў у баях на КУЧ у 1929 годзе. Член ВКП (б) з 1926 года.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 камандаваў 78-й (з 26 лістапада 1941 года — 9-й гвардзейскай) стралковай дывізіяй, якая вызначылася ў бітве за Маскву. З кастрычніка 1942 года быў камандзірам стралковага корпуса, а з мая 1944 года камандаваў 43-й Арміяй, якая ўдзельнічала ў Беларускай аперацыі[3], у прыватнасці, у аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 года, у выніку якой быў вызвалены Віцебск. На чале гэтай жа арміі ўдзельнічаў у вызваленні Літвы і ў Усходне-Прускай аперацыі. У перыяд вайны супраць імперыялістычнай Японіі ў жніўні 1945 года камандаваў 1-й Чырванасцяжнай арміяй.

Пасля вайны з 1946 па 1953 год камандуючы арміяй, затым працаваў начальнікам курсаў «Стрэл»[3], з 1955 года камандаваў войскамі Варонежскай ваеннай акругі[3], а ў 1957 годзе быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны СССР. З 1963 года з’яўляўся камандуючым войскамі Маскоўскай ваеннай акругі. З 1968 года — інспектар-дарадца Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР[3]. Член ЦК КПСС з 1966 па 1971 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-га і 7-га скліканняў[3].

Remove ads

Узнагароды

Remove ads

Памяць

  • У гонар генерала арміі А. П. Белабародава названыя вуліцы ў Маскве (Вуліца Генерала Белабародава), Нахабіна, Калінінградзе, Іркуцку, Віцебску і Мыцішчах.
  • У Іркуцку усталяваны бюст каля галоўнага ваеннага мемарыяла Іркуцка наадварот Вечнага агню (скульптар Г. І. Матавілаў, архітэктар Л. М. Палякоў)[5].
  • У Маскве ўстаноўлена мемарыяльная дошка на сцяне школы № 1918 па адрасе: вул. Генерала Белабародава, 22.
  • На адным з будынкаў на праспекце Белабародава ў г. Віцебск ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • На радзіме Героя Баклашынскай школе прысвоена імя Белабародава і на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6].
  • У Іркуцкe на будынку, дзе навучаўся Афанасій Белабародаў, устаноўлена мемарыяльная дошка[7].
  • Генерал А. П. Белабародаў з’яўляецца героем фільма «Дзень камандзіра дывізіі».
  • Генерал А. П. Белабародаў з’яўляецца заснавальнікам музея ў школе № 59 (цяпер 1286).

Сачыненні

Зноскі

  1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4253570'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q883'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q113559915'></a>
  2. Afanasy Pavlantyevich Beloborodov // TracesOfWar
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q98839586'></a>
  3. Белобородов Афанасий Павлантьевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 50. — 737 с.
  4. Фотографии бюста в Иркутске. (Праверана 16 лютага 2009) (Праверана 16 лютага 2009)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads