Курганская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Курганская вобласць (руск.: Курга́нская о́бласть) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на Паўднёвым Урале. Адміністрацыйны цэнтр — Курган. Створана 6 лютага 1943 года. Насельніцтва 896 264 чалавек (2012), з іх большасць — рускія (91,5 %). Мяжуе на захадзе з Чалябінскай вобласцю, на паўночным захадзе — са Свярдлоўскай, на паўночным усходзе — з Цюменскай вобласцю, на паўднёвым усходзе — з Паўночна-Казахстанскай вобласцю (Рэспубліка Казахстан), на поўдні — з Кастанайскай вобласцю (Рэспубліка Казахстан). Падзяляецца на 24 раёны. Буйнейшыя гарады: Курган, Шадрынск.
Remove ads
Геаграфія
Курганская вобласць займае паўднёва-заходнюю частку Заходне-Сібірскай раўніны (вышыня да 193 м). Паверхня плоская, на водападзелах пясчана-гліністыя грывы і шматлікія западзіны, занятыя азёрамі ці забалочаныя. Карысныя выкапні: будаўнічыя матэрыялы, торф, рапа і лекавыя гразі салёных азёр. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18 °C, ліпеня 19 °C.
Вядомыя асобы
- Цімафей Мікалаевіч Арлоў (1915—1943) — Герой Савецкага Саюза (1944).
- Георгій Піліпавіч Барыкін (1916—1944) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Зноскі
- Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 27 кастрычніка 2016.
- РСФСР: Административно-территориальное деление, на 1 января 1977 года — Известия советов депутатов трудящихся СССР, 1977. — С. 171. — 511 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads