Кірыл Аляксандравіч Дарашэнка
украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Дарашэнка (нар. 17 кастрычніка 1989, Новамаскоўск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Стандарт» з Навіх Санжараў.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец данецкага «Шахцёра», выступаў за рэзервовыя каманды клуба, таксама аддаваўся ў арэнду ў алчэўскую «Сталь» і кіраваградскую «Зорку».
У 2010 годзе перайшоў у данецкі «Алімпік», з якім стаў пераможцам спачатку Другой, а потым і Першай лігі чэмпіянату Украіны. 26 ліпеня 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца» (0:4). У красавіку 2015 года кантракт з «Алімпікам» быў разарваны.
У чэрвені 2015 года падпісаў кантракт з луганскай «Зарой», але за год правёў толькі адзін матч, пасля чаго перайшоў у марыупальскі «Ільічовец». У студзені 2017 года пакінуў марыупальскі клуб.
У сакавіку 2017 года далучыўся да беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Хутка замацаваўся ў аснове жодзінцаў у якасці цэнтральнага паўабаронцы, але ўлетку страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].
У лютым 2018 года стаў іграком пэтроўскага «Інгульца». У ліпені 2018 года перайшоў у грузінскі клуб «Калхеці-1913», за які гуляў да канца года. Са жніўня 2019 года пачаў выступаць у Другой лізе Украіны за клуб ВПК-Агра з Шэўчэнкіўкі, пакінуў каманду ў снежні 2020 года. У маі 2021 года далучыўся да «Стандарта» з Навіх Санжараў у чэмпіянаце Палтаўскай вобласці.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.
Дасягненні
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads