Лансіроўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лансіроўка[1] (ад фр.: lance — дзіда, пранізваць), або насцілы ўточныя (англ.: weft-float brocading, free shuttle — прыём ручнога ткацтва, пры якім дадатковым узорыстым утком перакрываюць некалькі нітак асновы па гарызанталі адначасова з ткацтвам фона палатняным або рэпсавым перапляценнем. Звычайна выкарыстоўваліся рознакаляровыя ўткі пры аднакаляровай аснове. У тканіне ніткі ўтку ў тых месцах, дзе яны не выходзілі на правы бок для ўтварэння ўзору, ляжалі свабодна на адваротным баку ці выстрыгаліся[1].
У славянскім узорыстым ткацтве такая тэхніка называецца бранай. У ткацтве французскіх шпалер і габеленаў — крапатаж (фр.: crapautage)[2].
Remove ads
Выкарыстанне
Між іншым, лансіроўка выкарыстоўвалася ў вырабе паясоў слуцкага тыпу, у прыватнасці на ліёнскіх мануфактурах[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads