Ласэ Шэнэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ласэ Шэнэ
Remove ads

Ла́сэ Шэ́нэ (дацк.: Lasse Schøne; нар. 27 мая 1986, Тоструп, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нідэрландскага клуба НЕК і нацыянальнай зборнай Даніі.

Хуткія факты Ласэ Шэнэ, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Выхаванец клуба «Люнгбю» ўжо ў шаснаццацігадовым узросце быў заўважаны скаўтамі нідэрландскага «Херэнвена», аднак у першую каманду трапіць так і не здолеў і нават думаў аб вяртанні ў Данію. У 2006 годзе Шэнэ быў запрошаны ў «Дэ Граафсхап», у складзе якога дэбютаваў 11 жніўня 2006 года ў сустрэчы супраць клуба «Гоу Эхед Іглс». Усяго ў сезоне згуляў у 36 матчах і забіў 5 мячоў[4]. Спачатку ў асноўным выходзіў на замену, але пазней стаў футбалістам асноўнага складу.

З сезона 2008—2009 гадоў выступаў за НЕК, з якім падпісаў трохгадовы кантракт. У сезоне 2009—2010 гадоў практычна не гуляў з-за сур’ёзнай траўмы калена. 18 красавіка 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Аяксам»[5]. 10 жніўня 2019 года перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа».

Міжнародная

За моладзевую зборную Даніі выступаў у перыяд з 2007 па 2008 гады, згуляў 9 матчаў, забіў адзін гол. У нацыянальнай зборнай Даніі дэбютаваў 12 жніўня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Чылі[6]. Быў уключаны Мортэнам Ольсенам у заяўку зборнай Даніі на чэмпіянат Еўропы 2012 года.

Remove ads

Дасягненні

«Аякс»:

  • Чэмпіён Нідэрландаў: 2013, 2014, 2019
  • Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2019
  • Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013, 2019

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads