Лонданскае матэматычнае таварыства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лонданскае матэматычнае таварыства
Remove ads

Лонданскае матэматычнае таварыства (англ.: The London Mathematical Society) — вядучае матэматычнае таварыства ў Вялікабрытаніі.

Хуткія факты Лонданскае матэматычнае таварыства, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Заснавана 16 студзеня 1865 года, першым прэзідэнтам стаў Агастэс дэ Морган. Першыя сходы праходзілі ва ўніверсітэцкім каледжы, але неўзабаве пераехала ў Берлінгтан-хаўс на Пікадзілі. Таварыства займалася найперш абмеркаваннямі надзённых матэматычных праблем і публікацыяй уласнага часопіса.

У 1998 годзе Таварыства пераехала ў новы будынак, размешчаны на Расэл-сквер у Блумсберы, названы Дэ Морган Хаўс (англ.: De Morgan House) у гонар яго першага прэзідэнта.

Remove ads

Дзейнасць

Таварыства публікуе кнігі і перыёдыку, якая датычыцца ўсіх напрамкаў сучаснай матэматычнай навукі, арганізуе матэматычныя канферэнцыі, арганізуе збор сродкаў для падтрымкі матэматычных даследаванняў і матэматычнай адукацыі, а таксама прысуджае прэміі і ўзнагароды Таварыства ў галіне матэматыкі.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads