Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская (нар. 3 лютага 1965, в. Мачуль Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, зоаінжынер.
Працавала загадчыкам ветэрынарнай аптэкі калгаса «Запаветы Леніна» Столінскага раёна, майстрам вытворчага навучання Альшанскага навучальна-вытворчага камбіната, заатэхнікам-селекцыянерам калгаса «Беларуская ніва».
Галоўны заатэхнік адкрытага акцыянернага таварыства «Палеская ніва» Столінскага раёна.
Дэлегат другога Усебеларускага народнага сходу. Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае падзяку Брэсцкага аблвыканкама. Пераможца рэспубліканскага спаборніцтва сярод галоўных заатэхнікаў (2006, 2009, 2011, 2013).
Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», дзвюма ганаровымі дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама, ганаровымі граматамі Столінскага райвыканкама і Столінскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads