Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса (літ.: Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka) — адна з найбуйнейшых бібліятэк у Літве. Размяшчаецца ў Вільні на праспекце Гедыміна, 51. На 2 студзеня 2006 года штат складаў 529 работнікаў, з іх 378 прафесійных бібліятэкараў.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў 1919 годзе ў Каўнасе як Цэнтральная дзяржаўная бібліятэка, з 1944 года — Цэнтральная дзяржаўная бібліятэка Літоўскай ССР, з 1951 года — Дзяржаўная рэспубліканская бібліятэка Літоўскай ССР. У 1963 годзе пераведзена ў Вільню і размешчана ў спецыяльна пабудаваным для яе будынку.
У 1988 годзе бібліятэцы прысвоена імя літоўскага першадрукара Марцінаса Мажвідаса. З 30 мая 1989 года мае назву Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads