Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь
вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўскі інстытут МУС — дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на першай ступені вышэйшай адукацыі. Створаны ў 1948 годзе як школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпуса галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР, інстытут з’яўляецца найстарэйшай навучальнай установай сістэмы МУС.
Remove ads
Гісторыя
У 1948 годзе востра паўстала пытанне аб неабходнасці адкрыцця навучальнай установы па падрыхтоўцы міліцыянераў-транспартнікаў, бо за час Вялікай Айчыннай вайны на яе франтах загінула больш за палову супрацоўнікаў дадзеных падраздзяленняў МУС.
2 красавіка 1948 года па загадзе Міністра дзяржаўнай бяспекі СССР генерал-палкоўніка Абакумава была заснавана Магілёўская школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпусу галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце з тэрмінам навучання 7 месяцаў. Першым начальнікам школы быў прызначаны Ляхаў Васіль Іванавіч.
Remove ads
Пра інстытут
Сярод вядомых выпускнікоў установы адукацыі ёсць два героя Савецкага саюза, якія з’яўляліся ўдзельнікамі ВАВ — Сідараў Пётр Пятровіч і Сарокін Барыс Рыгоравіч. Адзін з самых вядомых выпускнікоў — генерал-палкоўнік юстыцыі Алу Алханаў, які раней займаў пасаду Прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі, у цяперашні час — намеснік міністра юстыцыі Расіі.
Інстытут уваходзіць у лік найбольш прэстыжных навучальных устаноў краіны і займае адно з вядучых месцаў у сістэме падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай юрыдычнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для органаў унутраных спраў рэспублікі.
Набор у Магілёўскі інстытут МУС ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях:
- Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі;
- Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Выпускнікам інстытута прысвойваецца кваліфікацыя «Юрыст» і першае спецыяльнае званне «Лейтэнант міліцыі».
Remove ads
Начальнікі
- (1948-?) — Васіль Іванавіч Ляхаў
- Аляксей Іванавіч Карташоў
- Іван Міхайлавіч Аксёнаў
- Іван Паўлавіч Бурчанкоў
- (1975-?) — Васіль Іванавіч Спадабаеў
- (з верасня 2014) — Валерый Мікалаевіч Палішчук
Зноскі
- Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2023. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X; 1990-7648 Праверана 2 чэрвеня 2023.
- Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 2022. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X; 1990-7648 Праверана 2 чэрвеня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads