Мадалена Тока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Феадора Тока (у дзявоцтве Мадалена Тока; пам. лістапад 1429 года) — першая жонка дэспата марэйскага Канстанціна XI Палеалога, які пазней стаў апошнім імператарам Візантыі.
Remove ads
Біяграфія
Паходжанне
Мадалена быў дачкой графа Закінфа Леанарда II Тока, і пасля гібелі бацькі ў 1424 годзе яе разам з братам усынавіў дзядзька Карла I Тока
Вяселле
У 1427 годзе ў бітве каля Эхінадаў войска Тока было разбіта візантыйскім імператарам Іаанам VIII Палеалогам. Пасля гэтага італьянец адмовіўся ад Эліды і спадчынных правоў на Карынф і Мегары. Пагадненне было падмацавана вяселлем Мадалены і малодшага брата рамейскага цара — Канстанціна XI.
Шлюб адбыўся ў ліпені 1428 года, нявеста перайшла ў праваслаўе і прыняла імя «Феадора». Яна памерла ў лістападзе 1429 года ў Сантамеры, нарадзіўшы мёртванароджаную дачку. Жонку Канстанціна пахавалі ў Містры.
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads