Максім Сяргеевіч Марцінкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Максім Сяргеевіч Марцінкевіч
Remove ads

Максім Сяргеевіч Марцінкевіч (руск.: Максим Сергеевич Марцинкевич; 8 мая 1984 — 16 верасня 2020[1][2][3]) — расійскі грамадскі дзеяч, відэаблогер неанацысцкага толку[4], сузаснавальнік і ідэолаг нефармальнага міжнароднага грамадскага руху «Рэструкт», які дзейнічаў на постсавецкай прасторы.

Хуткія факты Максім Сяргеевіч Марцінкевіч, Род дзейнасці ...

Марцінкевіч стаў вядомы як нацыянал-сацыялістычны скінхэд і лідар міжрэгіянальнага аддзялення неанацысцкай моладзевай арганізацыі «Фармат 18»[5].

Загінуў у 2020 годзе ў турэмнай камеры падчас адбыцця тэрміна пакарання па абвінавачанні ў экстрэмізме і, паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствамі[6].

Remove ads

Раннія гады

Паводле самога Марцінкевіча, у сям’і спляліся рускія, польскія, літоўскія і беларускія карані. Бацькі — Сяргей Яўгенавіч і Вікторыя Леанідаўна Марцінкевіч. Маці не падзяляла экстрэмісцкія погляды сына, бацька — падтрымліваў, пра гэта Цясак распавёў у сваёй першай кнізе «Дэструкт», выпушчанай у фармаце аўдыёзапісу, дзе апавядае пра сям’ю, юнацтва, падзеі ад паступлення ў каледж да першага судовага прысуду[7]. У інтэрв’ю Lenta.ru у верасні 2012 года Марцінкевіч паведаміў, што не жанаты і дзяцей у яго няма. З юнацтва цікавіўся журналістыкай.

Прызваны у армію, але, адслужыўшы некалькі дзён, збіў саслужыўца-азербайджанца, пасля чаго прайшоў дадатковае абследаванне псіхічнага здароўя і быў камісаваны[8]. Мянушку «Цясак» атрымаў праз любоў да халоднай зброі. Скончыў Маскоўскі каледж архітэктуры і будаўнічых мастацтваў. Вучыўся ў Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце, але быў адлічаны ў сувязі з заключэннем пад варту[9]. У адным з інтэрв’ю сцвярджаў, што тры з паловай гады прапрацаваў інжынерам.

Remove ads

Смерць

16 верасня 2020 года Марцінкевіч знойдзены мёртвым у камеры СІЗА № 3 у Трактаразаводскім раёне Чалябінска. Паводле афіцыйных папярэдніх даных, здзейсніў самагубства[10][11][12][13][14]. Пры Марцінкевічы была перадсмяротная запіска з просьбай выбачэнняў у адміністрацыі СІЗА Чалябінска за праблемы, а таксама просьбай даслаць грамадзянскай жонцы ліст і перадаць кнігу пра камунізм і асабісты дзённік[15]. Пазней знайшлі другую запіску, напісаную ад яго імя і адрасаваную, як мяркуецца, жонцы, са словамі: «А паміраць зусім не страшна! Кахаю цябе! Жыві!»[16]. Daily Mail прыводзіць меркаванне эксперта па почырку, што адна з запісак напісана жанчынай[17].

У 2014 годзе ў сацсетках размешчана паведамленне Марцінкевіча, што ён не збіраецца здзяйсняць суіцыд падчас знаходжання ў папраўчай установе[18]. У кастрычніку 2019 года Марцінкевічу адмянілі прысуды па артыкуле пра экстрэмізм праз дэкрыміналізацыю артыкула 282 КК РФ, а таксама знізілі тэрмін пакарання па артыкулах пра разбой і хуліганства. У выніку сумарны тэрмін адбывання пакарання знізіўся з дзесяці да васьмі гадоў[19]. Па заяве блізкіх, Марцінкевіч павінен быў выйсці ў маі 2021 года[20], то-бок ад даты меркаванага самагубства да выхаду на волю яму заставалася адбыць у зняволенні восем месяцаў[21]. Па словах апазіцыйнага актывіста Ляўковіча, родныя і адвакаты не маглі звязацца з Цясаком некалькі месяцаў у 2020 годзе[22]. Адвакат Марцінкевіча Іван Северавіч заявіў, што падчас знаходжання Марцінкевіча ў Краснаярску да яго не дапускалі адваката, публічная адмова Марцінкевіча ад адвакатаў была ім раней у размове адхілена[23].

Відэаназіранне ў дзень яго смерці не працавала[24].

Remove ads

Пахаванне і акцыі памяці

Пахаванне адбылося 3 кастрычніка 2020 года на Кунцаўскіх могілках Мажайскага раёна Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы. Марцінкевічу на час смерці было 36 гадоў. На пахаванне прыйшло, паводле розных ацэнак, ад 2 да 4,5 тысяч чалавек. Акцыі памяці прайшлі ў Расіі[25][26], Украіне[26][27] і Кіпры[28].

У верасні 2021 года ў Кургане каля помніка ахвярам палітычных рэпрэсій з’явіўся мемарыял памяці Максіма Марцінкевіча. Гэта не першы выпадак з’яўлення каля помніка фотаздымкаў Марцінкевіча, такі мемарыял з’яўляўся і ў верасні 2020 года. Устаноўка фатаграфій і свечак каля помніка рэпрэсаваным не ўзгоднена ў мемарыяльным фондзе «Ісціна» і, на іх думку, была правакацыяй[29].

У культуры

  • Творчасць нацысцкай арганізацыі «Фармат 18» натхніла рэжысёра Паўла Бардзіна на стварэнне драматычнага фільма «Расія 88» (2009)[30].
  • Згадваецца ў кампазіцыі «Мой сябар Гітлер» гурта «Бухенвальд Флава»[31].
  • Ролікі руху «Акупай-педафіляй» абыгрываюцца ў аглядзе BadComedian на фільм «Мацільда» (2017)[32].
  • Смерць Марцінкевіча згадваецца ў трэку Славы КПСС «Сезонное»[33]. Сам Цясак згадваецца ў трэках «Жертва» і «100 barz».
Remove ads

Спасылкі

  • Прокуратура Москвы подозревает объединение «Формат-18» в экстремизме. Журнал «Шум». 2010-09-10. Архівавана з арыгінала 8 лістапада 2014. Праверана 2014-03-04.
  • Бесы. Взгляд.ру. 2012-09-11. Праверана 2014-08-18.
  • Неонацист по прозвищу Тесак задержан на Кубе. Газета.Ru. 2014-01-18. Праверана 2014-03-04.
  • Московские сыщики задержали бывшего замглавы подмосковного УФССП, в котором неонацист Тесак «разглядел» педофила. NEWSru.com. 2013-09-03. Праверана 2013-12-04.
  • Я в тюрьму не хочу опять. Lenta.ru. 2012-09-18. Праверана 2014-03-04.
  • Против Тесака возбуждено новое уголовное дело. Газета.Ru. 2014-10-23. Праверана 2014-11-06.
  • Тесак и все его убийства: показания, воспоминания, хроника на YouTube / Baza, 29.09.2021.
Remove ads

Зноскі

  1. Тесак найден мёртвым в СИЗО (руск.). // graniru.org. Грани.ру (16 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 19 верасня 2020.
  2. Неонацист по прозвищу Тесак задержан на Кубе - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (18 студзеня 2014). Праверана 3 верасня 2023.
  3. Прокуратура Москвы подозревает объединение «Формат-18» в экстремизме. Журнал «Шум». 2010-09-10. Архівавана з арыгінала 8 лістапада 2014. Праверана 2014-03-04.
  4. Книги Тесака(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2014. Праверана 4 лістапада 2014.
  5. РГСУ открестился от Тесака. Lenta.ru (4 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 23 лістапада 2020.
  6. Baza: Максим «Тесак» Марцинкевич покончил с собой (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
  7. Националист Максим «Тесак» Марцинкевич покончил с собой в СИЗО (руск.). РБК. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
  8. Сергей Сотников. Максима Марцинкевича, известного как Тесак, нашли мертвым в челябинском СИЗО. Комсомольская правда (16 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 27 верасня 2020.
  9. Александр Бородихин, Егор Сковорода, Анастасия Ясеницкая (2020-09-16). «Суицида с моей стороны не может быть». Жизнь и смерть Тесака — самого известного российского ультраправого. Медиазона. Праверана 2020-09-17.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  10. Дмитрий Здорников. «Найдут мёртвым — не верьте»: Чем знаменит Максим «Тесак» Марцинкевич (руск.). ОСН (16 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 23 мая 2022.
  11. Националиста Максима Марцинкевича (Тесака) нашли мёртвым в челябинском СИЗО. Esquire. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 16 верасня 2020.
  12. Как погиб Тесак? Политические предпочтения не должны влиять на результаты следствия. Новая газета. — «Да и особых мотивов для самоубийства у Тесака не было. Он ждал освобождения, до которого, повторюсь, оставалось всего восемь месяцев.»  Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2020. Праверана 18 верасня 2020.
  13. Активист рассказал об «адских» пытках Тесака перед смертью в СИЗО. Lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 17 верасня 2020.
  14. «Забивали „молотками“ почти три месяца». Правозащитники считают, что смерть Тесака спровоцировали пытки. Радио «Свобода». — «Во-вторых, девятого сентября у него в Новосибирске состоялась встреча с адвокатом, которой он сообщил, что последние три месяца подвергался пыткам.»  Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 17 верасня 2020.
  15. У здания ФСБ в Москве задержали участников акции памяти "Тесака" (руск.). Московский комсомолец. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  16. В России и на Украине прошли акции памяти Тесака. На следующей неделе тело националиста привезут в Москву (руск.). Фонтанка.ру (19 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  17. В Киеве у посольства РФ разместили плакат в память о Тесаке (руск.). Шарий.net. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  18. На Кипре состоялась акция памяти Максима Тесака Марцинкевича - Новости Кипра. Cyprus Butterfly (21 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  19. В Кургане у памятника жертв политических репрессий появился мемориал в память Тесака. Znak.com. 23.09.2021. Архівавана з арыгінала 21 кастрычніка 2021. Праверана 2021-10-21. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 10 жніўня 2023.
  20. Интервью П. Бардина «Новой газете»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2009. Праверана 19 жніўня 2009.
  21. «Тесак в СИЗО за кино, в котором резал падаль. Как жаль! Он хотел быть как Жан Рено». «Бухенвальд Флава», «Мой друг Гитлер». Альбом «Мой друг Гитлер», 2009. Видеоверсия композиции внесена в Федеральный список экстремистских материалов 21.12.2017 под № 4341 на основании решения Южно-Сахалинского городского суда Сахалинской области от 06.09.2017 и дополнительного решения Южно-Сахалинского городского суда Сахалинской области от 10.10.2017.
  22. Оккупай Кинофиляй — Матильда (BadComedian). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads