Маноліс Глезас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маноліс Глезас (грэч. Μανώλης Γλέζος; 9 верасня 1922, вёска Алірантас, востраў Наксас — 30 сакавіка 2020, Афіны) — грамадскі і палітычны дзеяч Грэцыі, пісьменнік, сімвал антыфашысцкага руху.
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся 9 верасня 1922 года. З 1935 года жыў з сям’ёй у Афінах. Скончыў сярэднюю школу, парцаваў у аптэцы. У 1940 годзе паступіў у Вышэйшую школу эканамічных і гандлёвых навук. Падчас Другой сусветнай вайны ў ноч на 31 мая 1941 года Глезас разам з А. Сантасам сарваў нацысцкі сцяг з Акропаля. У 1941—43 гадах арыштоўваўся акупантамі. У 1943 годзе збег з турмы. Пасля вызвалення Грэцыі ад нацысцкай акупацыі (кастрычнік 1944 г.) — рэдактар цэнтральнага органа КПГ газеты «Рызаспастыс», а з 1947 года — яе галоўны рэдактар. У чэрвені 1948 года і лютым 1949 года ваенны суд прыгаварыў Глезаса да смяротнага пакарання, аднак у выніку пратэстаў з боку грамадскасці Грэцыі і ўсяго свету смяротны прысуд быў заменены 10 гадамі пазбаўлення волі. У 1951 годзе знаходзіўся ў зняволенні, быў абраны дэпутатам парламента, але грэчаскія ўлады анулявалі яго дэпутацкі мандат. У ліпені 1954 года пад націскам дэмакратычных сіл Грэцыі быў вызвалены. З ліпеня 1956 года — сакратар Адзінай дэмакратычнай левай партыі (Эда), у 1956—59 гадах — дырэктар яе друкаванага органа газеты «Аўгі». 5 снежня 1958 года быў арыштаваны, у ліпені 1959 года адданы суду па ілжывым абвінавачванні ў «садзейнічанні шпіянажу» і асуджаны да 5 гадоў турмы і 4 гадоў ссылкі. У кастрычніку 1961 года абраны дэпутатам парламента, але ўлады анулявалі яго мандат. Пад ціскам шырокага міжнароднага руху быў вызвалены з-за кратаў 15 снежня 1962 года. У красавіку 1967 года падчас дзяржаўнага перавароту быў арыштаваны органамі ваеннай хунты. Да красавіка 1971 года знаходзіўся ў зняволенні.
Remove ads
Узнагароды
- Міжнародная прэмія журналістыкі (1958).
- «Залаты медаль міру» імя Фрыдэрыка Жаліё-Кюры Сусветнага Савета Міру (1959).
- Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1963).
- Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2015).
Зноскі
- Manolis Glezos // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- https://www.eldiario.es/internacional/Muere-Manolis-Glezos-partisano-Acropolis_0_1011399452.html Праверана 30 сакавіка 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads