Марка Вераці
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́рка Вера́ці (італ.: Marco Verratti; нар. 5 лістапада 1992, Пескара, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Арабі» з Дохі і нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Вераці пачаў выступы ў моладзевай акадэміі клуба «Пескара», з’яўляючыся тэхнічна адораным плэймэйкерам з добрым дрыблінгам[3]. Дэбютаваў у складзе асноўнай каманды клуба ў сезоне 2008/09. У сезоне 2009/10 пачаў рэгулярна прыцягвацца да гульняў клуба, стаўшы адным з ключавых ігракоў у камандзе.
18 ліпеня 2012 года Вераці падпісаў пяцігадовы кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен». Дэбютаваў за парыжан 11 жніўня 2012 года ў хатнім матчы супраць «Лар’яна».
У верасні 2023 года перайшоў у катарскі клуб «Аль-Арабі»[4].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
15 жніўня 2012 года Вераці дэбютаваў за зборную Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі, які праходзіў у швейцарскім Берне. Гульня скончылася перамогай ігракоў з Брытанскіх астравоў.
Дасягненні
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі (9): 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023
- Уладальнік Кубка Францыі (6): 2015, 2016, 2017, 2018, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка французскай лігі (6): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Суперкубка Францыі (9): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022
Італія:
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
