Марына Іванаўна Рэмша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марына Іванаўна Рэмша (нар. 8 сакавіка 1965, Варкута, Комі АССР) — беларускі ўрач, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Хуткія факты Марына Іванаўна Рэмша, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».

Працоўную дзейнасць пачала санітаркай Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Працавала ўрачом-інтэрнам пульманалагічнага аддзялення Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, урачом хуткай медыцынскай дапамогі Гродзенскай цэнтральнай раённай бальніцы і Гродзенскага гарадскога клінічнага аб’яднання «Хуткая медыцынская дапамога», участковым урачом-тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення 1-й гарадской паліклінікі горада Гродна. Займала пасады намесніка начальніка аддзела аховы здароўя Гродзенскага гарвыканкама, загадчыка Гродзенскай гарадской паліклінікі № 4 — філіяла ўстановы аховы здароўя «Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка».

З’яўлялася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads