Марыяна Аляксандраўна Вярцінская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыяна Аляксандраўна Вярцінская (руск.: Мариа́нна Алекса́ндровна Верти́нская; нар. 28 ліпеня 1943[1], Шанхай, Рэжым Ван Цзінвэя) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно; заслужаная артыстка РСФСР (1991).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 28 ліпеня 1943 года ў сям’і спевака-шансанье Аляксандра Вярцінскага (1889—1957), які ў 1943 годзе пасля доўгіх гадоў эміграцыі вярнуўся ў СССР. Маці — Лідзія Уладзіміраўна (1923—2013) — мастачка, кінаактрыса; малодшая сястра — Анастасія Вярцінская (нар. 1944) — папулярная актрыса.
У 1967 годзе скончыла Тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна. Пасля заканчэння вучылішча працавала ў Тэатры імя Яўгена Вахтангава. У 2005 годзе пакінула тэатр.
У кіно дэбютавала ў 1961 годзе роляй Каці Барташэвіч у фільме «Высакосны год». Вядомая кінапраца Марыяны Вярцінскай: галоўная роля Ані ў фільме «Застава Ільіча».
Remove ads
Зноскі
- Marianna Vertinskaja // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads