Масбатэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масбатэ (англ.: Masbate) — востраў у цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага.
Плошча вострава 3269 км². З поўдня абмываецца морам Вісаян, з захаду — морам Сібуян, з усходу — морам Самар. Найбольшая вышыня — 697 м. З поўдня ў востраў ўдаецца глыбокі заліў.
Асноўнай галіной эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка — вырошчваюць кукурузу, рыс, тытунь, цукровы трыснёг, какосавую пальму; рыбалоўства. Радовішчы металаў (золата, марганцу, медзі), вугалю. Расліннасць — трапічныя лясы, лугі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

